- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кошт адной бутэлькі самай таннай гарэлкі ёмістасцю 0,5 літра пасля апошняга падаражання складзе 11 000 – 11 200 рублёў. Як падлічылі спецыялісты, гэта ў 2-4 разы танней за 1 кг мяса. Мяркуйце самі, на мінулым тыдні абрэзкі мяса на Косаўскім рынку ў Слоніме прадавалі па 33 тысячы за 1 кг, выразка паляндвіцы — па 55 тысяч. Відавочна, многім слонімцам не па кішэні такая закуска. А выпіўка? “Ці зменшыўся ў вас попыт на гарэлку пасля апошняга падаражання? ” — з такім пытаннем карэспандэнт “ГС” звярнуўся да кіраўнікоў і прадаўцоў некаторых слонімскіх гандлёвых прадпрыемстваў. — У нас яшчэ ранейшыя кошты, са старога завозу. Таму ажыятажу ніякага пакуль не назіраецца. Гандаль ідзе, як звычайна. Найбольш нашы пакупнікі бяруць гарэлку ў дзень зарплаты, — сказала дырэктар ААТ “Усход-Слонім” Ірына Дзянішчык.