- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У нядзелю, 23 жніўня, у Пятралевіцкім сельскім клубе адбыўся сход сяброў спажывецкага кааператыва “ПетраГаз”. Старшыня кааператыва па газіфікацыі вёскі сабраў людзей на сход, каб паведаміць, што надыходзіць час плаціць грошы. Паводле рашэння райвыканкама, да канца гэтага года павінен быць распрацаваны праект будаўніцтва газаправода ў Пятралевічах. Кошт праекта — 40 мільёнаў рублёў. 28 мільёнаў з гэтай сумы аплачвае абласны бюджэт, а 12 мільёнаў да канца года павінны ўнесці сябры кааператыва. У спісах кааператыва на канец жніўня налічвалася 138 чалавек, і за выраб дакументацыі людзі павінны заплаціць па 100 тысяч рублёў. А агульная сума за падвод прыроднага газу пад хату, па падліках спецыялістаў УП “Слонімміжрайгаз”, складзе для кожнага члена кааператыва прыкладна 630 тысяч рублёў.