- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Не магу ні пісаць, ні выказаць свой боль. Не хапае сілы глядзець, што ў нас творыцца. Мяне вельмі ўсхваляваў лёс Мікіты Ліхавіда і ўсіх тых, хто сядзіць у турме пасля падзей 19 снежня. Дэвальвацыя і падзенне зарплат, пенсій. Рост цэн. Хлусня і абяцанкі. Як жыць далей? Мы ж не жывем, а выжываем. Я на пенсіі. Пенсія зусім мізэрная — няма 500 тысяч рублёў. Як пражыць на гэтыя капейкі ў нашай дзяржаве? Тут цэлы букет хваробаў, а кошты на лекі кусаюцца. Часам думаю пра наша жыцё: як мы жывем і як маглі б жыць?! Горкія пачуцці ахопліваюць душу, калі аналізую рэаліі беларускага жыцця. Назіраю за дзеяннямі заканадаўчай, выканаўчай і судовай уладаў, за рэакцыяй замбіраванага грамадства. Чаму ўсё атрымалая так, а не інакш? Чаму мы не жывем, як жывуць у Еўропе? Мы ж знаходзімся ў самым яе цэнтры. Няўжо вінаваты мы, наш гаротны народ?