- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ларыса Геніюш перамагла — праўдай. 7 жніўня ў Зэльве беларуская грамадскасць адзначыла 100-годдзе з дня нараджэння беларускай паэткі і патрыёткі Ларысы Геніюш. На юбілейнай урачыстасці пабывалі і нашы журналісты. Воля — не тое, што рукі развяжуць, / Зменяць на большую клетку малую. / Воля — не тое, што “вольны ты” скажуць, / Воля — то воля, якую адчую. Гэтыя паэтычныя радкі не раз згадвалі ўдзельнікі літаратурнага свята, прысвечанага 100-годдзю беларускай паэткі, змагаркі і патрыёткі Ларысы Геніюш, якое адбылося 7 жніўня ў Зэльве. На свята з’ехалася больш за 500 чалавек з розных куткоў Беларусі, а таксама з Вільні, Беластока, Масквы. За некалькі дзён да юбілейнай урачыстасці ў Зэльве мясцовыя чыноўнікі і міліцыянеры знялі з дома, дзе жыла паэтка, мемарыяльную шыльду, якую планавалася адкрыць на свята. Яна правісела роўна тыдзень.