- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Развітальная імша айца Вітальда. Заплаканыя бабулькі, дзяўчаткі з мокрымі вачыма, мужчыны са скупой слязой на твары… Так скончылася апошняя ранішняя імша айца Вітальда Жэльветра ў касцёле св.Андрэя ў пятніцу, 7 жніўня. Справа ў тым, што ксёндз пераведзены на іншае месца службы, а ў касцёл запрасілі новага святара. Айца Вітальда ведаюць і любяць не толькі каталікі, бо гэты чалавек шмат зрабіў для касцёла і для Слоніма ўвогуле. У нашым горадзе ён служыў з 1987-га года і менавіта з яго ініцыятывы напачатку 90-х быў адрэстаўраваны касцёл св. Андрэя.