- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Доктар, які дзяжурыў у начную змену ў бальніцы ў Ваўкавыску, пасля сустрэчы з супрацоўнікамі ДАІ сам быў вымушаны звярнуцца па медыцынскую дапамогу. Інцыдэнт, у якім замяшаныя супрацоўнікі гродзенскай Дзяржаўтаінспекцыі, адбыўся ў прыёмным аддзяленні Ваўкавыскай ЦРБ уначы 16 ліпеня. Па словах супрацоўнікаў бальніцы, двое ДАІшнікаў са службовымі пасведчаннямі прывезлі ў клініку п'янага кіроўцу для медыцынскага агляду. Але засталіся незадаволеныя правядзеннем экспертызы, надзелі на лекара кайданкі і ўжылі да доктара фізічную сілу. Аб тым, што здарылася ў Ваўкавыску, кажа ўвесь горад. Мясцовыя жыхары, якія патэлефанавалі ў рэдакцыю, здзіўляюцца, чым лекар мог справакаваць супрацоўнікаў ДАІ і за што атрымаў пабоі. Нам удалося звязацца з пацярпелым лекарам Сяргеем Паўловічам. Мужчына да гэтага часу не разумее, чаму з ім так жорстка абышліся працаўнікі дарожна-патрульнай службы.