- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У вёсцы Сурынка ў ноч з 8 на 9 ліпеня святкавалі Купалле. У пятніцу, 8 ліпеня, а шостай гадзіне вечара вёскі Сурынка і Рахавічы ажывіліся. Даўно ў іх не было так шумна і весела. Справа ў тым, што па гэтых вёсках праехаліся на кані з бразготкамі зазывалы: Купала з Купалінкамі ў народных касцюмах, з вянкамі на галаве, баян ам, вясёлымі песнямі запрашалі ўсіх прыходзіць на свята Купалля, якое павінна было адбыцца ўвечары каля Дома культуры ў Сурынцы. Людзі з усмешкамі сустракалі вясёлы гурт, віталі артыстаў і абяцалі наведаць свята.