- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гандаль па-народнаму. Роўна год таму быў ліквідаваны на Брэсцкай вуліцы ў Слоніме міні-рынак. Знаходзіўся ён у зручным месцы для жыхароў мікрараёна, і гараджане, вяртаючыся з працы, маглі хуценька купіць сёе-тое і забегчы яшчэ ў краму. Тым больш, што рынак працаваў да вечара. Рынак закрылі, тэрыторыю ачысцілі. “Магчыма, там пабудуюць нешта, ці пашыраць вуліцу, калі перанеслі рынак”, — меркавалі слонімцы. Замест рынка нічога не з’явілася. Па інфармацыі аддзела архітэктуры і будаўніцтва Слонімскага райвыканкама, там нічога не плануецца будаваць у бліжэйшы час. Пустое месца, якое нагадвае сёння міні-пляцоўку для танцаў, кідаецца ў вочы здалёк. Але маленькі, як людзі кажуць, “народны” міні-рыначак там з’явіўся. Народ гандлюе лішкамі з агарода і сада, забяспечвае насельніцтва вітамінамі па цэнах, у разы ніжэйшых за магазінныя. Жыццё бярэ сваё.