- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
24 траўня ў Слоніме адбыўся V Міжнародны фестываль музыкі, песняў і танцаў “Паланэз-2009”. Традыцыйна ён пачаўся ў цэнтры горада — на вуліцы Пушкіна, каля помніка загінуўшым воінам падчас Другой сусветнай вайны. Фестываль шчыра віталі начальнік аддзела культуры Святлана Раманюк і старшыня Слонімскага аддзела саюза палякаў на Беларусі Леанарда Рэўкоўская. “Ужо пяты год у нашым горадзе праходзіць Міжнародны фестываль “Паланэз”. Геаграфія яго ўдзельнікаў з кожным годам пашыраецца. І сёлета ў нашым свяце прымае ўдзел калектыў з горада Сергіева Пасада. Таму мы ўсіх шчыра вітаем на слонімскай зямлі. Няхай у душы кожнага гучаць прыемныя гукі паланэзу”, — пажадала ўдзельнікам свята Святлана Раманюк.