- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Слоніме ў РДК у панядзелак, 7 студзеня, пройдзе канцэрт, прысвечаны Раству Хрыстову, пад назвай “Віфлеемская зорка шлях да выратавання асвятляе”. Яго падрыхтавалі выхаванцы нядзельнай школы прыхода храма ў гонар іконы Божай Маці «Спаручніца грэшных». У праграме імпрэзы значацца спевы, інсцэніроўкі і многія іншыя нумары. У завяршэнне дзяцей пачастуюць салодкімі прысмакамі. Пачатак канцэрта — у 14.00. Уваход свабодны. У нядзелю, 6 студзеня, адбудзецца закрыццё сядзібы Дзядулі Мароза ў Альбярціне. Апошняя сустрэча казачных персанажаў з дзецьмі пачнецца ў 14.00.