- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
7 красавіка 1983 году пайшла з жыцьця Ларыса Геніюш. Яна нарадзілася 9 жніўня 1910 году ў маёнтку Жлобаўцы Ваўпянскай воласьці Гарадзенскага павету (цяпер Ваўкавыскі раён Гарадзенскай вобласьці) у шматдзетнай сям’і заможнага селяніна-земляўласьніка. Вучылася ў польскай школе, у 1928 годзе скончыла Ваўкавыскую польскую гімназію. У гэты час Ларыса Геніюш пачала знаёміцца з сусьветнай літаратурай і пісаць уласныя вершы.