- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Староста слонімскі, вялікі канцляр Вялікага княства літоўскага, вялікі гетман літоўскі, аўтар Статуту ВКЛ 1588 года Леў Сапега вывеў свой род на першыя пазіцыі ў тагачаснай дзяржаве беларусаў і залатымі літарамі ўпісаў сваё імя ў гісторыю сярэднявечнай Еўропы. Але Слоніму і слонімцам Леў Сапега дарагі яшчэ і як выдатны гаспадар нашага старажытнага горада. Плошча імя Льва Сапегі ў Слоніме — таму сведчанне. Праваслаўны Сапега атрымаў перадавую пратэстацкую адукацыю: спачатку ў Нясвіжскай школе, якой апекаваўся сам Мікалай Радзівіл Чорны, а пасля — ад 13-гадовага ўзросту — у Лейпцыгскім універсітэце.