be
pdf

Газета Слонімская 15 (670) 2010

Чакаем агітацыі. Пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў 26-га склікання афіцыйна пачаўся перыяд агітацыі. Ды нейкіх заўважных рухаў у гэтым кірунку ўвесь апошні тыдзень у горадзе не назіралася. У гэты час кандыдаты зболь­шага былі занятыя вырабам агі­тацыйных матэрыялаў. Нагадаем, што кандыдатамі зарэгістраваны 43 чалавекі ў раённы Савет і шасцёра з іх — у абласны. Гэтыя лічбы па стане на мінулую пятніцу карэспандэ­нту “ГС” пацвердзіла старшыня раённай выбарчай камісіі Алена Мачаліна. Аднак яшчэ да заканчэння рэгістрацыі з вуснаў кіраўніка раённай арганізацыі партыі БНФ Івана Шэгі прагучала заява аб іх магчымым сыходзе з вы­барчай дыстанцыі. Пасля рэгіст­рацыі з 10 чалавек ад партыі БНФ кандыдатамі ў дэпутаты сталі пяцёра. Ці будуць яны да­лей удзельнічаць у выбарах у такім складзе, аўтар гэтых рад­коў пацікавіўся ў Івана Шэгі. — Пойдзем да канца. Так выра­шана. Большасць нашых канды­датаў балатуюцца ўпершыню і павінны прайсці ўсе этапы вы­барчай кампаніі, каб на сабе ад­чуць, што такое выбары, — па­тлумачыў Іван Іванавіч.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Газета Слонімская
Выдаўцы і выдавецтвы: УП Газета Слонімская
  • Месца выхаду: Слонім
  • Дата выхаду: 2010-04-07
  • Рэдактар: Валадашчук Віктар
  • Выдавец: УП Газета Слонімская
  • Copyright: © 2010 by Газета Слонімская
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org