- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У час знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921-39) глыбокі эканамічны крызіс вымусіў многіх палешукоў шукаць заробкі на Амерыканскім кантыненце. Завербаваўся на работу і Кандрат Баўкуновіч з Вічына - у Аргенціну, дзе пражыў восем гадоў. Час дастатковы, каб мець уяўленне аб той краіне. Гэты чалавек зрабіў арыгінальны падарунак нашчадкам - вёў дзённік, захаваў лісты з радзімы, а вяртаючыся з Амерыкі, прывёз фотанегатывы. Іх захавалася 13; дзесяць нядрэнна зберагліся, а фотаздымкі, зробленыя з іх, даюць вельмі нагляднае ўяўленне аб "заакіянскім раі". На тых фота ўражваюць цяжкія ўмовы працы, амаль поўная адсутнасць тэхнікі бяспекі на рабочых месцах, прымітыўныя бытавыя ўмовы і г.д. І цяжка ўстрымацца, каб тыя фотаздымкі не пракаментаваць...