- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На вяселлі сваёй стрыечнай сястры жонка не адыходзіла ад нейкай далёкай родзічкі, з якой не бачыліся, па словах маёй суджанай, цэлае жыццё. Была маладая жанчына вышэй сярэдняга росту, з круглым тварам, са сцягнутымі на патыліцы гумкай валасамі няпэўнага колеру. Бледная з твару, нейкая ленаватая ў рухах, абыякавая да намаганняў увішнага тамады разагрэць кампанію. Галіна (так яе звалі) рабіла ўражанне чалавека, які адбывае вяселле, а не гуляе на ім. Яны з жонкай хутка знайшлі агульную мову. Таццяна скардзілася родзічцы на безграшоўе, на гаспадыню нашай кватэры...