- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як толькі чалавек стаў мыслячай істотай на Зямлі, ён пачаў цікавіцца Сонцам, Месяцам, зорным небам. Удасканальваўся чалавек, разумнеў - пашыраўся i яго кругагляд: ішло супастаўленне змен прыроды i змен пораў года, заўважалася змена квадраў Месяца, звязвалася нябесная механіка з уздзеяннем на рост i ўраджай розных сельскагаспадарчых культур, з'явілася багата прыкмет, як біялагічных, так i метэаралагічных, шмат якіх дайшло да нашага часу. У народных масах вылучаліся асобы, якія па зорным небе i нябеснай механіцы маглі прадказаць нейкую важную падзею ці нават лёс чалавека.