be
pdf

Газета для вас 13 (744)

Івацэвічы-Бяроза-Пружаны-Драгічын

Кітайцы вярнуліся на пружанскую зямлю. У Пружанскім райвыканкаме зарэгістравалі новае кітайскае прадпрыемства — "СінаБелАгра". Прычым, зямлю ім выдзелілі ў тым жа Шчэрчаўскім сельсавеце, дзе летась спрабавалі наладзіць гаспадарку кітайцы з замежнага прадпрыемства "Шэнян". Гэтая спроба, нягледзячы на нядрэнны ўраджай, аказалася няўдалай: "Шэнян" збанкрутаваў, кітайцы раз'ехаліся і гаспадарка развалілася. "Новыя" кітайцы атрымалі не толькі тую ж самую зямлю, але і вырошчваць збіраюцца тую ж самую гародніну, што і іх папярэднікі. Пра гэта расказаў намеснік дырэктара "СінаБелАгра" Вячаслаў Паноў: — Новае прадпрыемства, новыя інвестары, але зямля засталася тая ж, што і раней выдзялялася. I аб'ём працы практычна той жа: тая ж капуста, тыя ж памідоры, агуркі, баклажаны і гэтак далей. Няўдачу "Шэняна" Вячаслаў Паноў раіць не звязваць з тым, што вырашчаная кітайцамі прадукцыя нібыта не карысталася попытам. Уся праблема, кажа, палягала ў ненадзейным інвестары. — Прычына была зусім не ў тым, што прадукцыя поспехам не карысталася, — разважае Вячаслаў Паноў. — Проста той чалавек, які фінансаваў гэтае прадпрыемства, падмануў і не даваў сюды грошай.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Газета для вас
Выдаўцы і выдавецтвы: УП Газета для вас
  • Месца выхаду: Івацэвічы
  • Дата выхаду: 2010-04-02
  • Рэдактар: Цалуйка Лідзія
  • Выдавец: УП Газета для вас
  • Copyright © 2010 by Газета для вас
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org