be
pdf

Газета для вас 12 (743)

Івацэвічы-Бяроза-Пружаны-Драгічын

25 сакавіка ў Мінску прайшла традыцыйная акцыя Дзень Волі. Акцыя была дазволена Мінгар-выканкамам і распачалася каля Акадэміі Навук. Сярод заяўнікаў — старшыня Партыі БНФ і кіраўнік аргкамітэта правядзення акцыі Аляксей Янукевіч, намеснік лідэра Руху “За Свабоду" Віктар Карнеенка, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі, а таксама шэраг іншых дзеячоў Ад пачатку акцыі праводзіўся збор подпісаў пад калектыўным зваротам да ўладаў надаць дням 25 сакавіка (Дзень Волі) і 8 верасня (Дзень беларускай вайсковай славы) статуса дзяржаўнага свята. “25 сакавіка (Дзень стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі) мы лічым днём незалежнасці Беларусі, 8 верасня (Дзень бітвы пад Оршай 1514 года) — днём беларускай воінскай славы і абаронцаў Айчыны. Таму мы сёння аб’яўляем пра пачатак кампаніі па зборы подпісаў грамадзян, каб зрабіць гэтыя дні дзяржаўнымі святамі і абвесціць іх выхаднымі", — сказаў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Газета для вас
Выдаўцы і выдавецтвы: УП Газета для вас
  • Месца выхаду: Івацэвічы
  • Дата выхаду: 2010-03-26
  • Рэдактар: Цалуйка Лідзія
  • Выдавец: УП Газета для вас
  • Copyright © 2010 by Газета для вас
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org