be
pdf

Газета для вас 11 (742)

Івацэвічы-Бяроза-Пружаны-Драгічын

Драгічінская Венецыя. Вёска Какорыца ў чаканні паводкі. Мала засталося ў Еўропе такіх мясцінаў, як вёска Какорыца Драгічынскага раёна, размешчаная ля Спораўскага возера. Уся абкружаная балотамі, яна ўжо празвана журналістамі драгічынскай Венецыяй. Акрамя сваіх балотаў, Какорыца вядомая яшчэ тым, што ў гэтай вёсцы распаўсюджаны ўсяго два прозвішчы — Зіновіч і Пратасевіч. Канешне, ёсць і іншыя, але іх не набярэцца і з дзесятак. Мясцовая легенда расказвае, што ў гэтыя балоты яшчэ ў часы Кацярыны II выслалі за нейкую віну двух сялян — Зіновія і Пратаса. Надзвычай жыццяздольнымі, працавітымі былі гэтыя сяляне, бо здолелі і выжыць, і паселішча тут стварыць. Паводле легенды, менавіта з той пары павяліся ў Какорыцы моцныя духам і вельмі працавітыя людзі. Легенда легендай, але і сапраўды, можна ўявіць, як усім гэтым Зіновічам і Пратасевічам даводзілася працаваць на працягу апошніх стагоддзяў. Кожны лапік зямлі тут даводзілася адваёўваць у балота, лесу.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Газета для вас
Выдаўцы і выдавецтвы: УП Газета для вас
  • Месца выхаду: Івацэвічы
  • Дата выхаду: 2010-03-19
  • Рэдактар: Цалуйка Лідзія
  • Выдавец: УП Газета для вас
  • Copyright © 2010 by Газета для вас
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org