GAUDEAMUS: дакументальная стужка пра студэнцкія пратэсты ў Беларусі
2021-01-17 17:33
У канале журфака БДУ Law Verum апублікаваны фільм пра чатыры месяцы пратэстнага студэнцкага руху 2020 года.
Праца над фільма доўжылася каля 2 месяцаў, былі ўзятыя інтэрв’ю ў 15 студэнтаў. „Гэтая стужка заклікана прадэманстраваць маштабы пратэстнага руху студэнтаў Беларусі, паказаць іх волю да свабоды і справядлівасці», – адзначаюць аўтары фільма.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: скрыншот з відэа