- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гарадоцкі раён выйшаў на першае месца на Віцебшчыне па колькасці станоўчых тэстаў на COVID-19 сярод сельскіх раёнаў. На гэтым тыдні Гарадоцкі штаб абнавіў 21 траўня інфармацыю аб колькасці станоўчых тэстаў на CO- VID-19 і апынуўся на першым месцы ў вобласці сярод сельскіх раёнаў, абайшоўшы і Глыбоцкі раён. Гарадоцкі раённы штаб па прадухіленні завозу і распаўсюджвання выпадкаў інфекцыі, выкліканай коронавирусом паведаміў, што колькасць станоўчых тэстаў на COVID-19 у раёне па стану на 21 траўня дасягнула 126 чалавек, выздаравела 44 чалавека. Гэта сведчыць, што эпідэмія COVID-19 у Гарадоцкім раёне пашыраецца. Толькі раённы штаб па ранейшаму не паведамляе аб колькасціі смярцей ад COVID-19. Між тым пахаванне ў закрытых трунах сведчыць пра тое, што такія смерці ў раёне ёсць. Нагадаем, што доўгі час наш раён па колькасці станоўчых тэстаў на CO- VID-19 не вылучаўся сярод сельскіх раёнаў Віцебшчыны. Бо ў красавіку «лідзіраваў» Докшыцкі раён, на перадзе былі таксама Бешанковіцкі, Шумілінскі, Пастаўскі, Лёзненскі і Глыбоцкі раёны. Мы пісалі, што мінулым тыдні сітуацыя змянілася. 12 траўня штаб паведаміў, што ў раёне зарэгістраваны 71 выпадак станоўчых тэстаў на CO- VID-1, а выздаравела — 21 чалавек. А колькасць станоўчых тэстаў на CO- VID-19 на мінулым тыдні дасягнула 89 чалавек. Гэта паводле сайта Гарадоцкага райвыканкаму Варта адзначыць, што вельмі малая колькасць раённых штабоў зараз сістэматычна дае інфармацыю сваім грамадзянам.