- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Частка экспазіцыі «Гарадоччына ў мініяцюры» са свята «Гарадоцкі Парнас» прадстаўлена ў цэнтральным парку. Напярэдадні фэста «Гарадоцкі Парнас» установы Гарадоцкага раёна ажыццявілі добрую ідэю кіраўніцтва раёна — стварылі макеты архітэктурных пабудоў старажытных і сучасных будынкаў Гарадоччыны. Удзельнікі і госці «Гарадоцкага Парнаса» змаглі убачыць гэтыя вядомыя з гісторыі края архітэктурныя пабудовы раёна, якія 1 ліпеня дэманстраваліся на беразе возера Лугавога. Першае месца адмысловае журы прысудзіла Бычыхінскай сярэдняй школе, работнікі якой зрабілі мініяцюру Храма Святой Вялікапакутніцы Анастасіі Вызваліцельніцы Вязняў у в. Бычыха. Другое месца заняла творчая работа настаўнікаў СШ № 1 і СШ № 2 г. Гарадка. Педагогі зрабілі макет Святаўзнясенскай царквы ў в. Кабішча. Трэцяе месца занялі калектывы ТЦСАН Гарадоцкага раёна і Езярышчанскай сярэдняй школы. Сацыяльныя работнікі прадставілі на конкурс мініверсію паштовай станцыі ў в. Кузьміно, а педагогі з Езярышча выканалі ў мініяцюры мясцовы Храм Успення Прасвятой Багародзіцы. А пасля фэста пяць створаных макетаў размясціліся ў цэнтральным парку на скрыжаванні вуліц Савецкай і Валадарскай. На жаль, толькі каля аднаго макета «Святаўзнясенскай царквы», што ў в. Кабішча маецца інфармацыя і пра аб’ект і імёны стваральнікаў макета.