- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гарадоцкі раён выйшаў на трэццяе месца у вобласці па колькасці станоўчых тэстаў на COVID-19 сярод сельскіх раёнаў. Гарадоцкі раённы штаб па прадухіленні завозу і распаўсюджвання выпадкаў інфекцыі, выкліканай каранавірусам паведаміў, што колькасць станоўчых тэстаў на COVID-19 у раёне па стану на 15 траўня дасягнула 89 чалавек. Доўгі час наш раён па колькасці станоўчых тэстаў на COVID-19 не вылучаўся сярод сельскіх раёнаў Віцебшчыны. Бо ў красавіку «лідзіраваў» Докшыцкі раён, на перадзе былі таксама Бешанковіцкі, Шумілінскі, Пастаўскі, Лёзненскі і Глыбоцкі раёны. Але на гэтым тыдні сітуацыя змянілася. 12 траўня штаб паведаміў, што ў раёне зарэгістраваны 71 выпадак станоўчых тэстаў на COVID-1, а выздаравела — 21 чалавек. Папярэдняя інфармацыя была ад 6 траўня і ў ёй паведамлялася пра 48 станоўчых тэстаў на COVID-19 і выздараўленне 6 чалавек. Фактычна за дзевяць дзён афіцыйная колькасць станоўчых тэстаў на COVID-19 падвоілася. Паводле: http://gorodok. vitebsk-region.gov.by. А гэта значыць, што эпідэмія COVID-19 у Гарадоцкім раёне пашыраецца. Штаб не паведамляе аб колькасціі смярцей ад COVID-19, але пахаванне ў закрытых трунах сведчыць пра тое, што такія смерці ў раёне ёсць. Што датычыцца агульнай сітуацыі на Віцебшчыне з COVID-19, то пры ўсёй закрытасці інфармацыі па каранавірусу, маюцца наступныя даныя. У Пастаўскім раёне 7 траўня было 104 хворых на COVID-19, у Глыбоцкім раёне 14 траўня было 94 хворых, у Шумілінскім раёне — 85 хворых.