- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Каля СШ №1 г. Гарадка актыўна дзейнічае міні-рынак сельгаспрадукцыі, спажывецкіх тавараў. Тут у двары па вуліцы Пралетарскай і Баграмяна па аўторках і пятніцах і ў іншыя дні актыўна вядзецца гандаль таварамі па людскіх цэнах. Гандлююць тут пераважна з Гарадка і нашага раёна. У кожнай краіне спажыўцы найперш пры роўных умовах па коштах і якасці тавара перавагу аддаюць набыццю тавараў са сваёй малай Бацькаўшчыны. А сярод тавараў вялікай Бацькаўшчыны аддаюць перавагу крамам мясцовым. З гэтага погляду па-за канкурэнцыяй стаяць мясцовыя рынкі, дзе прадаецца гародніна, садавіна, рыба, кветкі і г.д.. Толькі на Гарадоччыне мясцовае прадпрымальніцтва за гады пасля 1994 года знаходзіцца яшчэ ў зародкавым стане. Усход Віцебшчыны істотна адрозніваецца ад яе захада па развіццю прадпрымальніцтва. Не параўнаць Глыбоччыну, Пастаўшчыну, Мёршчыну і г.д. з Гарадоцкім краем. Толькі пры цяперашнім старшыні райвыканкама ў Гарадку пачалі імкліва стварацца новыя крамы. Да нас прыйшлі розныя крамы, як філіялы нацыянальных сетак: «Еўраопт», «Санта Бремар», «Міла», «Світанак», «8 Сакавіка», «Пятруха» і г.д.