- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цэнтр Гарадка застаўся без аб’ектаў грамадскага харчавання Гарадоцкага райспажыўтаварыства. Гарадоцкае райспажыўтаварыства, знаходзячыся ў перадбакротным становішчы, адны свае аб’екты грамадскага харчавання зачыніла, а другія перадала на баланс Лепельскага райспажыўтаварыства. Засталіся ў мінулым тыя часы, калі пасажыры аўтобусных ліній у Гарадку на аўтастанцыі маглі наведаць буфет і падсілкавацца перад дарогай пры наведванні райцэнтра. Рэканструкцыя аўтастанцыі ў Гарадку на «сучасны» манер, якая прайшла ў 2014 годзе, пакінула аўтастанцыю без гарачага харчавання. Бо сучасныя архітэктары не планавалі стварэнне на аўтастанцыі звычайнага буфета. Адсутнасць сучаснага буфета на аўтастанцыі ў нечым кампенсавалася кропкамі грамадскага харчавання Гарадоцкага райспажыўтаварыства на рынку і ў кулінарыі на цэнтральнай плошчы. У гэтых кропках гандляры, пасажыры, наведвальнікі маглі паспытаць чая, кавы, кандыдатрскіх вырабаў, бутэрбродаў і г.д..