- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На Іванаўскіх могілках будзе працягваць расці гара смецця сярод дагледжаных могілак асабліва да Радаўніцы? Правядзення Гадоў малой Радзімы ў Гарадоцкім раёне так і не вырашалі праблему рэальнага добраўпарадкавання на Іванаўскіх могілках г. Гарадка. Тут па ранейшаму сярод могілак ёсць горы смецця, друзу, якім больш 20 гадоў. Іванаўскія могілкі адзіныя дзейныя ў Гарадку. Тут цяпер даводзіцца шукаць месца новага пахавання з вялікай цяжкасцю. Бо эпідэмія COVID-19 паскорыла працэс запаўнення вольных месцаў, якіх усё менш і менш. Але з нулявых гадоў ёсць ў сярэдзіне левага боку «манблан» смецця, якому ідзе мо трэцці дзесятак гадоў. За апошняе дзесяцігоддзе гара смецця прыцягвае правапарушальнікаў экалогіі і добраўпарадкавання, якія не могуць данесці смецце да адведзенага месца збору, а кідаюць на гару. За апошні год тут з’явіліся і бетонныя блокі помнікаў і парэзаныя чурбаны сасны. Сем’і, якія маюць тут апошняе месца сваіх дзядоў, па рознаму даглядаюць свае могілкі. Побач з агароджай робяць клумбу. Калі няма нашчадкаў, то смецце кідаюць амаль ў агароджу. Такіх участкаў для смецце на Іванаўскіх могілках не мала. Далей ад «манблана» ёсць яшчэ два ўчастка для пахавання, якія загрувашчаны смеццем з бетоннымі слупамі або зараслі хмызняком. Цяпер кіраўніцтва камунальнікаў дае дазвол і на месца для пахавання.