- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У 2020 годзе Беларусі наканавана прайсці праз прэзідэнскую выбарчую кампанію. З улікам складанасцей атрымання краінай энерганосьбітаў, жаданнем Расіі “паглыбляць інтэграцыю” ход і вынікі гэтай кампаніі значна вышэйшыя для лёсу беларускай дзяржавы, чым у папярэдніх кампаніях. Выбары ў цывілізаваных краінах гэта найперш магчымасць для выбаршчыкаў або пагадзіцца з існуючай уладай у яе дзейнасці, або даць мандат на кіраванне яе апанентам. І выбары гэта не канцэрты і буфеты з таннымі прадуктамі на выбарчых участках, а канкурэнцыя розных кандыдатаў з камандамі ў медыйнай прасторы, на агітацыйных мерапрыемствах за галасы выбаршчакаў. І галоўнае выбары гэта падлік кожнага бюлетэня ва ўмовах, якія выключаюць сумненні ў праўдзівасці гэтага падліку. Такое дасягаецца праз магчымасць кожнаму члену камісіі і кожнаму назіральніку бачыць кожны бюлетэнь. Гэта значыць дзейнічае прынцып “Тры К”: кожны член, кожны назіральнік, кожны бюлетэнь. Гэтую умову забяспечваюць камісіі складзеныя як з прадстаўнікоў улады, так і іх апанентаў. Толькі вось практыка ажыццяўлення выбарчых кампаній на Беларусі далёкая ад гэтых міжнародных стандартаў, бо вядзецца па беларускаму заканадаўству. Гэтае заканадаўства дазваляе маніпуліраваць волевыяўленнем.