be
pdf

Гасцінец 2 (301) 2021

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

У Новы год зазвычай у людзей з’яўляюцца новыя жаданні. Часам, аднак, дамінуюць і старыя, якія пакуль не здзейсніліся. Мяркую, менавіта з такімі надзеямі беларусы перакрочылі з драматычнага 2020-га ў невядомы 2021-ы год. Дык чаго хочацца беларусам у Новым годзе? Хочацца, каб урэшце мінула праклятая эпідэмія знішчальнага каронавірусу. Хочацца не хварэць і не губляць блізкіх нам людзей. Хочацца, каб беларуская мірная рэвалюцыя дасягнула свайго галоўнага выніку – рэальных пераменаў у краіне. Хочацца, каб скончыўся тэрор супраць беларускага народу. Хочацца, каб людзі, якія ажыццяўляюць гэты тэрор, зразумелі, што яны чужыя на гэтай зямлі. Хочацца каб “муры рухнулі” і пачалася адбудова занядбанай дзяржавы. Хочацца, каб з турмаў выйшлі ўсе, каго незаконна зняволілі толькі за іх перакананні і жаданне быць вольнымі. Хочацца, каб усходні сусед урэшце пакінуў нас у спакоі і не лез з сваёй “дапамогай”. Хочацца, каб дадому вярнуліся ўсе, хто быў змушаны пакінуць радзіму, эміграваць не па сваёй волі. Хочацца, каб у краіне аднавілася прававое поле і заканадаўства стала рэальна абараняць людзей ад гвалту. Хочацца, каб судзейскія мантыі апранулі людзі, якія будуць кіравацца выключна законамі і справядлівасцю. Хочацца, каб наш нацыянальны белчырвона-белы сцяг зноў залунаў над дзяржаўнымі будынкамі. Хочацца каб у дзяржаве з’явіліся свабодныя і дэмакратычныя выбары з роўнымі магчымасцямі і сумленным падлікам галасоў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2021-01
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright: © 2021 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org