be
pdf

Гасцінец 18 (334) 2022

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

Настасся Кінунен (Дубарэзава), якая родам з Гарадка, працягвае выступаць за зборную Фінляндыі на Кубку свету па біятлону. 18 снежня мас-стартамі завяршыўся пераднавагодні трэцці этап Кубка свету ў французкім Ансі (Анэнсі-Ле Гран Борнане). Пасля алімпіяды ў Кітаі Настасся Кінунен паспяхова выступіла ў родных Канціялахці на адкрыцці біятлоннага сезону. Але на этапах у Аўстрыі і Францыі, штосьці пайшло не так. Распавядаем пра удзел Настассі Кінунен на трох этапах Кубка свету 2022-2023 гадоў. У цяперашніх умовах у заўзятараў біятлону з Гарадку яшчэ ёсьць магчымасць назіраць за зямлячкай без праблем за этапамі Кубка свету пабіятлону на каналах Еўраспорт 1 або 2 або іншых рэсурсах. Поўную інфармацыю аб біятлоне магчыма таксама атрымліваць з сайта Міжнароднай федэрацыі біятлону тут: Меж дународный союз биатлонистов (biathlonworld.com), дзе маецца р а се й с к а м оў н а я версія матэрыялаў сайта. Першы этап Кубка свету ў гэтым годзе пачаўся не ў Эстэрсундзе (Швецыя), як было шмат гадоў, а ў фінскім Канціялахці, каля якога з сям’ёй і пражывае Настасся Кінунен.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2022-12
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright © 2022 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org