- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З вуліцы Чкалава ў Гарадку доўга не прыбіраюць смецце і на ёй не разбіраюцца з безгаспадарчымі ўчасткамі. У прыватным сектары Гарадка мусіць шмат такіх вуліц, як Чкалава, дзе не прыбіраюць смецце і дзе ёсць шмат безгаспадарчых участкаў. Гэта вуліца раней была на самым ускрайку Гарадка, а зараз ад яе ідзе шматкватэрны мікрараён вуліцы Гагарына. Ды і ад самой вуліцы адыходзяць меншыя вуліцы прыватнага сектару: Малышава, Меліяратыўная і Бумагіна. Для гэтых усіх вуліц арганізавана толькі адна пляцоўка для збору смецця каля вуліцы Бумагіна. Але калі з кантэйнераў больш-менш рэгулярна камунальнікі прыбіраюць смецце, то побач з пляцоўкай вялікія кучы хмызняка і іншага смецця. Гаспадары з прыватных дамоў нацягваюць да пляцоўкі тое смецце, якое патрабуе самавывазу за пэўную аплату. Гэтыя гаспадары парушаюць санітарныя нормы абыходжання з цвёрдымі камунальными адходамі і могуць быць прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці. Гэта адміністратыўнае правапарушэнне супраць экалагічнай бяспекі, навакольнага асяроддзя і парадка прыродакарыстання ў частцы арт. 15.63. КаАП. Вялікай праблемай для вуліцы Чкалава з’яўляюцца і зямельныя ўчасткі, якія не выкарыстоўваюцца дзесяцігоддзямі. Калісьці на іх былі дамы або гаспадарчыя пабудовы. Але з часам яны страцілі гаспадароў і зараз зарастаюць хмызьняком. Такіх участкаў на вуліцы пад дзесятак. Мяркую, што варта тыя, якія не маюць гаспадароў выставіць на аукцыён.