- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Анатоль Шавалда калісьці працаваў у калгасе, але той закрылі. Мужчыну — інваліду трэцяй групы праз зрок — у вёсцы новую працу было знайсці складана. Таму ён набыў машыну і падаўся ў прадпрымальнікі. «Самае неабходнае важу: крупы, алей, макароны. Цяпер халаднавата стала, дык селядца любяць таксама», — распавядае Анатоль Шавалда. У салоне аўтамабіля крупы, гародніна, садавіна, прысмакі, сыры і нават жвачка. Анатоль Шавалда жыве ў Гарадоцкім раёне, што на Віцебшчыне. Бізнес мужчына распачаў у 2001 годзе. Ягоная аўталаўка наведвае населеныя пункты Даўгапольскага сельвыканкаму штотыдзень. «Чалавечак добры, паслужлівы, шкадуе пенсіянераў. Што трэба, заўсёды прывязе», — кажуць пра яго вяскоўцы