be
pdf

Гасцінец 17 (296) 2020

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

Сёння Беларусь перажывае прававы дэфолт, калі яе “прававая” сістэма дзейнічае не па нормах права, напісаных у Канстытуцыі, законах, а па паняццях, якія ў галаве яе нелігітымнага кіраўніка. З вясны 2020 года з часу абвяшчэння прэзідэнскіх выбараў у нашай краіне нарастала прававое бязмежжа. Па самаупраўству спецслужбаў, міліцыі затрымлівалі спачатку палітыкаў Міколу Статкевіча, Паўла Севярынца. Потым чарга дайшла да блогераў, пачынаючы з Сяргея Ціханоўскага з “Краіны для жыцця” і да Шэрага Ката з Воршы. Далей сфабрыкавалі справу супраць кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і яго сына Эдуарда, а спачатку затрымалі кіраўніцтва “Белгазпромбанка”. Пад час агітацыйнай кампаніі дайшлі да таго, што напрыканцы яе перасталі даваць народнай любіміце Святлане пляцоўку не толькі ў Мінску, але і ў іншых гарадах. Толькі Беларусь ужо зрабіла свой выбар на карысць праўды, супраць бязмежнай хлусні пануючага рэжыму. І калі краіна прагаласавала за Святлану Ціханоўскую, то большасць праўладных участковых камісій напісалі нерэальныя лічбы за свайго “бацьку”. Так у Гарадку на Гагарынскім участку, дзе лічылі галасы, Святлана атрымала 420 галасоў і выйграла ў асноўны дзень, то на суседнім Зарэчанскім участку, дзе былі педагогі, ёй напісалі толькі … 40. Падобнае было па ўсёй Беларусі. Гэта выклікала масавы пратэст грамадзян, якія выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў дзеля мірнага пратэсту супраць непрыхаванай хлусні. У Беларусі распачалася грамадзянская вайна.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2020-10
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright: © 2020 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org