be
pdf

Гасцінец 15 (294) 2020

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

Апошні месяц дзеючы кіраўнік Беларусі настойліва агітуе за ідэю зменаў Канстытуцыі Беларусі на рэферэндуме, звязваючы з гэтымі зменамі быццам бы магчымасць вырашэння праблемаў, якія існуюць у краіне. Пры гэтым ён абыходзіць бокам пытанне: а хто будзе лічыць галасы на гэтым рэферэндуме. Бо з савецкіх часоў засталося – хто лічыць, то той і выйграе. Зразумела, што існуючая Канстытуцыя і рэальнае становішча ў краіне гэта амаль паралельныя рэальнасці, якія існуюць самі па сябе незалежна адзін ад аднаго. Крызіс жніўня і далейшыя падзеі паказалі вялікі разрыў паміж народам Беларусі і яе кіраўніцтвам. Тры дні грамадзянскай вайны, калі “слабавікі” не лічыліся ні з якімі законамі, жорстка катавалі мірных пратэстоўцаў, здзекваліся з затрыманых не атрымалі належнай ацэнкі ў пракуратуры, не прывялі да ўзбуджэння крымінальных спраў супраць сапраўдных катаў у пагонах. Кіраўніком краіны робіцца выгляд, што быццам бы нічога і не адбылося. Відавочна, што Беларусь не стане цывілізаванай краінай пакуль не зробіць працу над памылкамі трох дзён жніўня, калі існавала без інтэрнэту. Але паводзіны яе першага кіраўніка ў статусе прэзідэнта не даюць ніякага шанца, што урокі будуць зроблены, што бязмежнікі ў пагонах будуць пакараны.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2020-09
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright: © 2020 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org