- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ужо стала традыцыяй у канцы лета ўшаноўваць гаспадароў лепшых домаўладанняў вёскі Пруднікі Вайханскага сельсавета, якія крэатыўна падыходзяць да іх упрыгожвання. У гэты раз на вуліцы Бароўскай дожджык не перашкодзіў правядзенню святочнай праграмы і танцам. У пачатку мерапрыемства старшыня Вайханскага сельсавета Л. Грузневіч звярнулася да аднавяскоўцаў: — Прыемна бачыць усіх вас, працавітых і адкрытых людзей, якія пражылі шмат гадоў на сваёй малой радзіме. Мы сардэчна дзякуем тым, хто даглядае за сваім домам і тэрыторыяй каля яго, падтрымлівае любімую вёску, захоўваючы чысціню і парадак. Беражыце адзін аднаго, хай свет і каханне заўсёды жыве ў кожным доме вёскі Пруднікі, Гарадокшчыны і ўсёй краіны. Запрошаным госцем на свяце быў Дзмітрый Сямёнаў, першы намеснік начальніка РАНС. Напярэдадні акцыі «Адзіны дзень бяспекі» ён правёў гутарку па актуальных пытаннях — выкарыстанні электратэхнікі ў побыце і правільная эксплуатацыя пячнога абсталявання. Паводле яго слоў, неабачлівасць і непамятлівасць пажылых людзей часта з’яўляюцца прычынай пажараў, на якіх нярэдка гінуць людзі.