- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мы з’яўляемся краінай аднаго выбаршчыка, які дзясіцігоддзямі за нас вызначаў лёс Беларусі, імітуючы выбары. Выбарчая кампанія 2020 году вылучаецца найперш абуджэннем народу, з’яўленнем жадання абраць новага кіраўніка краіны. Ва ўмовах адсутнасці рэальнага падліку галасоў, імітацыі выбарчага працэсу і масавых рэпрэсій супраць канкурэнтаў і іншадумцаў гэта складана, але магчыма. Народ стаміўся быць закладнікам жаданняў аднаго выбаршчыка – “прафесіянала” ва ўсіх сферах жыцця... Найперш у большасці беларусаў упершыню за апошнія дзесяцігоддзі з’явілася вера ў тое, што далей з ІМ ніяк нам не па дарозе. Бо застой які пануе апошняе дзесяцігоддзе будзе толькі узмацняцца і беларусам ўсё складаней будзе зводзіць канцы з канцамі на 600-700 рублёў у месяц, а ў правінцыі масава і на 400-500 пры галопе коштаў на ўсё. А ў нашага кіраўніка толькі рэцэпты з яго савецкай маладосці, з пужалкамі пра 90-я і ніякага досьведу сучаснага жыцця. Такая псіхічная асаблівасць ЯГО. Моладзь стала іншай. Зараз маладыя беларусы 70-80-х гадоў, маючы значна больш інфармацыі праз смартфоны, сацыяльныя сеткі не жадаюць жыць у саўковым застое, у які пагрузілася Беларусь. Маладыя людзі вераць, што у краіне магчыма пабудаваць годнае жыццё, калі замяніць ЯГО на сучаснага кіраўніка. І такім кіраўніком мог бы быць Віктар Бабарыка. Толькі ён стаў палітычным вязнем рэжыму.