- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прэзідэнская выбарчая кампанія 2020 года прайшла важны этап рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты. І, як задоўга да гэтай рэгістрацыі прадказвалі аналітыкі, ЦВК зрабіў выбар за выбаршчакаў і па надуманай прычыне выдаліў з кампаніі самых моцных прэтэндэнтаў – Віктара Бабарыку і Валеру Цапкалу. Гэта новы элемент імітацыі выбараў, які прымяніла ЦВК пад кіраўніцтвам Лідзіі Ярмошанай – адмова ў рэгістрацыі моцным кандыдатам. Зразумела, што гэта было палітычнае рашэнне ад кіраўніка краіны. Палітычны аглядальнік “Радыё Свабода” Валера Карбалевіч так і пракаментаваў: ” Лукашэнка паказаў усім, што спужаўся… Цяпер ён паказвае ўсім — грамадзтву, намэнклятуры, замежным суб’ектам — што ён слабак, што ягоная легітымнасьць сумнеўная. І што ўся гэтая інфармацыя пра рэйтынг у 76% — хлусьня. Бо з такім рэйтынгам можна было б рэгістраваць усіх…” Не прававыя рашэнні Цэнтрвыбаркама па двух прэтэндэнтах, якія сабралі больш 600 тысяч подпісаў выбаршчыкаў, выклікалі негатыўную рэакцыю беларускага грамадства ў выглядзе негвалтоўных акцый супраціву. Гэта адбылося найперш ў Мінску, а таксама ў іншых гарадах 14 ліпеня, а таксама адбылася масавая падача скаргаў да Ярмошынай ў ЦВК. Пры гэтым “доблесны” АМАП ужываў брутальную сілу супраць мірных пратэстантаў, што некалькі амапаўцаў з драпінамі ад маладых людзей былі часткова гаспіталізаваны. Але пры ўсёй моцы нашых рэпрэсіўных органаў -- АМАП, міліцыя, пракуратура, суды, КДБ -- гэтыя дзеянні не рашаюць праблемы, якія існуюць перад краінай. Найперш у большасці беларусаў упершыню за апош