- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За 11 месяцаў гэтага году прадукцыя сельскай гаспадаркі ў Гарадоцкім раёне склала толькі 92,2% да 11 месяцаў 2019 году., а ў тым годзе было 98,7% да папярэдняга перыяду. Для параўнання ў суседнім Шумілінскім раёне гэты паказчык склаў 100,4% — тут прырост на 0,4%, а не падзеннне. І яшчэ больш істотны рост у Віцебскім раёне — 7,3%. Наступны паказчык — нарыхтоўка кармоў у кармавых адзінках. Тут у Гарадоцкім раёне быццам бы і не кепская справа, бо нарыхтавалі на 10 тысяч адзінак больш чым раней — 47 183, што склала аж 20,1 адзінка цэнтнэра на ўмоўную галаву жывёлы. Але ў Шумілінскім раёне таксама нарыхтавала больш 45 тысяч адзінак і на адну ўмоўную галаву аж 32,2 цэнтнера. Пры гэтым вытворчасць жывёлы і птушкі ў раёне склала толькі 4 889 тон, што крыху менш 75% да мінулага перыяду. Таксама менш мінулагода склала і вытворчасць малака — 29 501 тон — толькі 95% да мінулага году. Адзін «Дзецкасельскі» раён па малаку выцягнуць не здолеў, калі забралі вытворчасць малака ад ААТ «Птушкафабрыка Гарадок». Ды і надоі на адну карову ўпершыню за апошнія гады зменшыліся: з 5331 кг да 5167 кг. Гэта канешне больш чым у Шумілінскім раёне з 2356 кг на карову, але менш Віцебскага раёна, дзе стала 5774 кг, а год назад была розніца толькі ў 101 кг. Уся ж Віцебская вобласць за 11 месяцаў мае паказчык 103,8% прыросту сельскай вытворчасці, пры гэтым на адну галаву ў вобласці нарыхтавалі 28,3 цэнтнера кармавых адзінак, а сярэдні надой з каровы склаў 3728 кг.