Гародня: вайскова-міліцэйскае ўзмацненне
2020-10-14 18:41
На вуліцах Гародні штодня павялічваецца колькасць міліцыянтаў і вайскоўцаў, заўважае праваабаронца Віктар Сазонаў.
– Уражвае, што нават у параўнанні з нядаўнімі днямі значна больш бачыш людзей у форме – міліцыі, ДАІ, якія прысутнічаюць, па сутнасці, паўсюль. Дзе ні едзеш, стаіць альбо машына, альбо стаіць чалавек у міліцэйскай форме. Прычым стараюцца стаяць, нібыта ім далі такія ўказанні, каб іх заўважалі. Як у параўнанні з мінулымі часамі, памятаем, як яны хаваліся, каб кагосьці злавіць, то зараз яны адмыслова паказваюць сябе.
Правааронца лічыць, што гэтым улады хочуць паказаць сваю моц.
– Гэта звязана з тым, што ў высокіх уладных структурах зразумелі, што народ не здаецца, што ён не проста так прадэманстраваў сваё жаданне і ўрэшце ён стаміўся, і збіраецца сыходзіць з вуліцаў. Хіба там зразумелі, што народ ідзе да канца, нікуды ён не збіраецца сыходзіць. І таму стаўка, як і раней, робіцца выключна на сілу. І гэтую сілу трэба дэманстраваць. Odtwarzacz muzyki
Па словах праваабаронцы ўлада не збіраецца ісці на ніякія перамовы, а жадае толькі паказаць войскам і міліцыяй, што ніякіх перамоваў не будзе.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота harodniaspring.org