be
pdf

Гародня Х - ХХ стст.

Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам

“Гародня Х – ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам” - чарговае выданне кніжнай серыі “ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА”. З усіх старажытных беларускіх гарадоў сёння найбольш актыўна даследуецца Гародня. Кніга “Гародня Х – ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам” яшчэ адзін таму прыклад. 11 гісторыкаў з Беларусі і Польшчы ажыццявілі першае ў гісторыі сумеснае беларуска-польскае даследаванне мінуўшчыны горада на сумежжы цывілізацый. Аўтары паставілі перад сабой мэту не толькі паказаць уласнае разуменне падзеяў, але і ўзаемна ўшанаваць польскі і беларускі ўнёсак у развіццё Гародні. Адначасова належная ўвага ў кнізе нададзена гарадзенскай габрэйскай суполцы, якая была значным дэмаграфічна-эканамічным чыннікам Гародні ад сярэднявечча да ХХ ст. Кніга складаецца з арыгінальных тэкстаў, створаных адмыслова для гэтай кнігі і ўкладзеных у чатыры раздзелы: “Х – XV стст. Горад рыцараў, дойлідаў і гандляроў”; “XV – XVIIIстст. Каралеўскі горад пад Магдэбургскім правам”; “Канец XVIII – пачатак ХХ ст. Горад супраць Імперыі”; “ХХ стагоддзе. Змаганне за горад”.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Гарадзенская Бібліятэка
Выдавецкая сэрыя: Гарадзенская Бібліятэка
  • Месца выхаду: Гародня
  • Дата выхаду: 2014
  • Рэдактар: Смалянчук Аляксандр
  • Выдавец: Гарадзенская Бібліятэка
  • Памеры: 514 с.
  • ISBN: 978-83-7893-160-7
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура
  • Copyright © 2014 by Гарадзенская Бібліятэка, Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego we Wrocławiu
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: У дызайне вокладкі выкарыстаныя элементы карціны Андрэя Філіповіча. На пярэднім фарзацы: "Панарама Гародні, др. пал. 50-х гг XX ст." (здымак з калекцыі "Гарадзенскай Бібліятэкі", адрэстаўраваны У. Кіслым). На тыльным фарзацы: "Гарадзенскі дворык". Фота М. Анішчанкі. Здымкі ў кнізе з калекцыі “Гарадзенскай Бібліятэкі” і асабістага архіву М. Анішчанкі.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2023 by Kamunikat.org