8 верасня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «ХХХ Гарэцкія чытанні».
Сёлетняя падзея прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, літаратуразнаўцы, лексікографа, фалькларыста, аднаго з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы Максіма Гарэцкага.
Праблемнае поле канферэнцыі:
Дзейнасць Максіма Гарэцкага пачатку XX стагоддзя.
Малая проза Максіма Гарэцкага.
Праўда пра вайну Максіма і Леаніда Гарэцкіх.
Лексікаграфічная спадчына братоў Гарэцкіх.
Смаленскі перыяд творчасці Максіма Гарэцкага.
Непаўторнасць і шматграннасць таленту М. Гарэцкага-драматурга.
Публіцыстычная дзейнасць Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх.
Творчыя і жыццёвыя стасункі пісьменніка.
Максім Гарэцкі і сучасны літаратурны працэс.
Жыццё і творчасць прадстаўнікоў роду Гарэцкіх.
Рабочыя мовы канферэнцыі — беларуская і руская.
Формы ўдзелу — вочная і завочная. Праезд, харчаванне і пражыванне — за кошт удзельнікаў канферэнцыі.
Адкрыццё канферэнцыі — 10:00. Пачатак рэгістрацыі — 9:30.
Заяўкі на ўдзел у чытаннях прымаюцца па 22 жніўня 2023 г. на электронны адраc
info@bellitmuseum.by з пазнакай
«XXX Гарэцкія чытанні».
Даведкі па тэл. +375 (33) 661-63-97 (вучоны сакратар Наталля Валер’еўна Калядчык).
Патрабаванні да афармлення матэрыялаў і заяўку на ўдзел можна знайсці на сайце
bellitmuseum.by.