- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Муры кляштару дамініканаў у Гродне мясціліся па вуліцы Віленскай. Да сённяшняга дня захаваліся толькі два кляшторныя будынкі па вуліцы Савецкай 6-8, якія даюць нам рэальную магчымасць уявіць багатую культурную і грамадскую мінуўшчыну айцоў дамініканаў у Гродне. 22 снежня 1216 года папа Ганоры III зацвердзіў закон св. Дамініка— ордэн братоў-прапаведнікаў. Амаль праз сто гадоў, у 1317 годзе, белыя расы дамініканаў з 'явіліся ў Вялікім княстве Літоўскім. А яшчэ праз трыста гадоў, у 1644 годзе, у Рыме была заснавана літоўская кангрэгацыя ў імя Анела Захавальніка, да якой быў далучаны і гродзенкі канвент дамініканаў. Вядомы даследчык гісторыі дамініканаў Вялікага княства Літоўскага Валыняк лічыць, што касцёл дамініканаў у Гродне быў заснаваны на падставе прывілея Жыгімонта III у 1632 годзе, а ў 1633 годзе быў ужо пабудаваны на фундацыю Фрэдэрыка і Хрысціны з Пацаў Сапегаў2. Валыняк, які працаваў з архіўнымі дакументамі ў Кракаве, а значыць меў доступ да найбольш захаваных архіваў, адзначыў, што пра дзейнасць гродзенскіх дамініканаў у XVII стагоддзі нічога невядома.