- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гад! Вырадак няшчасны! Ты яшчэ пашкадуеш… Генку душыла злосць – адчайная, бездапаможная. Ён у які раз праверыў пошту – нічога, толькі спам, няма ліста ад Віцькі, няма… Набрыдзь… Аська ў ігноры, на форуме Генка забанены назаўжды, нумар тэлефона Віцька змяніў, у офісе Генку пасылаюць далёка. Гніда! Прысмактаўся тады: давай дапамагу, давай… Ну так, у яго і сувязі ўжо былі, і ўчэпістасць – бач, як разгарнуў партал. А хто пачынаў? Хто збіраў інфу, хто дамен рэгістраваў? Ён, Генка. Ён сабраў першых карэспандэнтаў, пісаць сталі, наведвальнікі пайшлі. Ну, так, надакучыла потым Генку паліць час на партал, захапіўся варэзамі – там жывыя грошы былі. Тут і Віцька падгарнуўся, прапанаваў прадаць, пакінуць Генку месца галоўрэда. Потым, гад, прыдзірацца стаў: артыкулы ніякія, сур'ёзнага мала. А чаго было ў палітыку лезці? Хапала анекдотаў ды рэрайта прыкольных навін. (фрагмент)