- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вечар быў імглісты, снег ляжаў неглыбокі, маразы не паспелі загнаць пад лёд хуткія рэчачкі. Я ехаў аўтобусам у знаёмы калгас і думаў: чаму багатаму сам чорт дзяцей калыша? Усе да яго едуць, яго славяць, наш брат-журналіст пра яго цяпер толькі і піша, беднаму хіба мімаходзь пстрычку дасць па носе, вожыка падкладзе — хай чухаецца. Быццам дзе багацце, там і сумленне, і праца шчырая, і любоў непадманная да жыцця, зямлі-матухны. I так я развярэдзіў душу думкамі, што выйшаў з аўтобуса раней, як трэба, там, дзе чорт дзяцей ніколі не калыхаў, дзе вёскі раскіданы між палёў і лясоў на пясочку. Ішоў-ішоў — сцямнела. Дарога, уезджаная саньмі, скончылася, я не адразу заўважыў, што іду цаліком, а заўважыў — спыніўся: куды ісці далей? Выйшаў да бярэзніку, — могілкі. (фрагмент)