en

Галіна Казіміроўская: Кангрэс паказаў неверагодную кансалідацыю беларускіх сіл

2023-09-17 20:23
Галіна Казіміроўская: Кангрэс паказаў неверагодную кансалідацыю беларускіх сіл
:/:

Падрыхтоўка да Першага кангрэсу беларускай культуры ў эміграцыі паказала: цікавасць да мерапрыемства і кансалідацыя творцаў існуе.

Пра гэта заявіла прадстаўніца Інбелкульту 2.0, суарганізатарка Кангрэсу Галіна Казіміроўская

– З аднаго боку яны вельмі патрэбныя, мы гэта разумеем. З другога боку, мы ўсе хочам канкрэтных вынікаў. Але як жыццё паказвае, што гэта не адбываецца хутка. Мы зрабілі ўсё магчымае, каб гэты Кангрэс быў карысным, каб ён быў з нейкімі практычнымі выхадамі. Для мяне асабіста, я думаю, ужо ёсць такі добры вынік, сама падрыхтоўка да гэтага Кангрэсу. Яна проста паказала неверагодную кансалідацыю беларускіх сіл, за апошнія некалькі месяцаў я паглыбілася ў сферы культуры на столькі глыбока і шырока даведалася. Часам шмат хто жыве ў сваім коле, сваёй дзейнасці. А калі ты робіш Кангрэс, ты абавязаны валодаць шырокай інфармацыяй.

“Вынікі Кангрэсу пакажуць, ці будзем мы ладзіць такія мерапрыемствы ў будучыні”, – патлумачыла Галіна Казіміроўская. 

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org