«Галасы новай Беларусі» агучаць у Осла акцёры і выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
2023-06-13 12:07
У чацвер, 15-га чэрвеня, падчас форуму па правах чалавека ў свеце OSLO Freedom Forum 2023 праграма Праваабарончага фонду (HRF) «Мастацтва ў пратэсце» будзе прадстаўлена арт-інсталяцыя Андрэя Курэйчыка «Галасы Новай Беларусі» ў перакладзе Джона Фрыдмана.
Пра што і распавёў вядомы беларускі драматург і лектар Ельскага універсітэта Андрэй Курэйчык:
– Наша арт-інсталяцыя будзе найвялікшым беларускім івентам на гэтым форуме. Гэта найвялікшы форум правоў чалавека OSLO Freedom Forum, які кожны год праходзіць у некалькіх гарадах – у Осла, у Нью-Ёрку і ў Тайбэі. І мы тут сабраліся, паразмаўлялі і вырашылі, што вось тыя знакамітыя прафесары Еля, якіх ведае акадэмічны свет, якія маюць сур’ёзную вагу сярод палітыкаў, яны могуць адчытаць маналогі нашых палітзняволеных. Людзі змогуць адчуваць сябе і сярод беларусаў, і трошачкі зразумець, як увогуле сябе адчуваюць палітвязні.
«Галасы Новай Беларусі» – гэта 16 маналогаў беларускіх палітвязняў, у тым ліку
Марыі Калеснікавай,
Алеся Бяляцкага,
Мікалая Статкевіча,
Марыны Золатавай,
Ігара Лосіка. Вядомы гісторык
Цімаці Снайдэр стане голасам
Алеся Бяляцкага.
Беларускае Радыё Рацыя