Фотавыстава «Мой апошні мірны дзень ва Украіне» – спроба паказаць жахі вайны праз побытавыя справы
2024-07-21 15:04
Здымкі адлюстроўваюць звычайныя жыцці, напоўненыя радасцю і надзеяй, не азмрочаныя падзеямі, якія насоўваюцца.
У ЕГУ распачала працу выстава «Мой апошні мірны дзень ва Украіне». Выстава ўяўляе сабой збор калекцыі фотаздымкаў ад беларусаў і ўкраінцаў, якая паказвае апошніх мірныя імгненні ва Украіне перад пачаткам поўнамаштабнай вайны.
Здымкі былі адпраўленыя беларусамі і ўкраінцамі, якія захацелі падзяліцца сваімі асабістымі ўспамінамі пра тыя дні. Кожная выява расказвае ўнікальную гісторыю – пра сяброўскія і рамантычныя сустрэчы, паўсядзённае жыццё і надзеі «А раптам не здарыцца?»
Здымкі адлюстроўваюць звычайныя жыцці, напоўненыя радасцю і надзеяй, не азмрочаныя падзеямі, якія насоўваюцца. Гэтыя здымкі адлюстроўваюць эмоцыі і перажыванні людзей, якія жылі ў той час, калі свет стаяў на грані кардынальных змен.
«Гэта выстава – спроба паказаць жахі вайны праз мірныя, вельмі побытавыя рэчы. Бо менавіта дзякуючы такому кантрасту можна пабачыць страшныя падзеі. Асабліва ўлічваючы сённяшнія навіны пра жорсткі абстрэл дзіцячага шпіталю ў Кіеве», – кажа куратаркі выставы Ксенія Тарасевіч.
Выстава будзе працаваць да 8-га жніўня, паглядзець яе можна каля галоўнага ўваходу ў ЕГУ (Вільня, Savičiaus g. 17).
Слухайце аўдыё!
эж