en

Фотафакт: былы амбасадар Стэфан Эрыксан падтрымаў Алеся Бяляцкага

2023-09-18 11:45
Фотафакт: былы амбасадар Стэфан Эрыксан падтрымаў Алеся Бяляцкага

Стэфан Эрыксан прымае ўдзел у Першым Кангрэсе беларускай культуры ў эміграцыі ў Варшаве і яшчэ раз выказвае салідарнасць са зняволеным беларускім Нобелеўскім лаўрэатам, праваабаронцамі Вясны і ўсімі беларускімі палітвязнямі.

Стэфан Эрыксан — шведскі дыпламат, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь (з 23.9.2008 — жнівень 2012). Беларуская прапаганда абвінаваціла Эрыксана ў падрыхтоўцы «арабскай вясны» ў Беларусі, а беларускі МЗС заявіў, што ягоная дзейнасць была накіраваная на «разбурэнне» двухбаковых стасункаў. Пасля гэтага беларускі бок прыняў рашэнне не працягваць яму акрэдытацыю.

Стэфан ведае беларускую мову, пераклаў на шведскую творы Васіля Быкава і Уладзіміра Арлова. Распавядаў, што «тыя гады, якія прайшлі ў мяне ў Беларусі, былі для мяне вельмі добрымі, найлепшымі, можна казаць, у маім жыцці».

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org