- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Я сто гадоў не зазіраў у гэтую кавярню. За сто гадоў у маім жыцці змянілася вельмі шмат, з’явіліся новыя інтарэсы, сяброўствы, іншыя абавязкі, сімпатыі і захапленні. Але дзе б я ні знаходзіўся, чым бы ні займаўся, з кім бы час ні бавіў — я заўсёды трымаў у памяці назву кавярні, выпісаную над уваходам мудрагелістымі, выкручанымі літарамі: “Тры з плюсам”. Тады, сто гадоў назад, менавіта яна, назва кавярні, і прыцягнула маю ўвагу. І я пачаў прападаць тут вечарамі. Цяпер я міжволі спыніўся каля дзвярэй. Мяне адразу ж нястрымна павабіла зазірнуць унутр, сесці на высокае крэсла ў куточку поруч са стойкай і ўзяць у руку запацелую шклянку з неслабым пітвом, якое тут падавалі з саломкай і кубікамі празрыстага лёду. (фрагмент)