Фільм «Песні старой Еўропы» з'явіліся на Youtube
2020-10-31 10:19
«Песні старой Еўропы» – гэта поўнаметражны дакументальны фільм аб знікаючых культурных традыцыях Беларусі.
«На жаль, нам не ўдалося дамовіцца, каб стужку паказалі на беларускім тэлебачанні, але вельмі хацелася б, каб яна дайшла да шырокага кола гледачоў і, магчыма, камусьці адкрыла нешта новае, паказала Беларусь, дагэтуль яму не вядомую, ці забытую, — самабытную, з багатай спадчынай і вельмі кранальную.
У стужцы адлюстравана сувязь і пераемнасць традыцый і сучаснасці, таму мы мяркуем, што фільм будзе цікавы і дарослым, і моладзі, і маленькім гледачам», – кажа рэжысёрка стужкі Вольга Дземка.