Фестываль «Прадмова» - чарговы раз у эміграцыі
2023-09-27 17:03
Павал Баркоўскі з арганізацыйнага камітэту фестывалю, тым хто фізічна не зможа быць у гэтых гарадах, рэкамендуе наведаць анлайн пляцоўку «Прадмовы».
Фестываль Беларускай інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» ў гэтым годзе другі раз запар адбудзецца па-за межамі Беларусі. Ужо ў бліжэйшыя выходныя фестываль наведае Батумі ў Грузі, праз тыдзень – арганізатары запрапануюць цікавую праграму ў Вільні, а ў апошнія выходныя кастрычніка «Прадмова» прыедзе таксама ў Беласток. Праграма ў кожным горадзе будзе мець сваю спецыфіку, а Павал Баркоўскі з арганізацыйнага камітэту фестывалю, тым хто фізічна не зможа быць у гэтых гарадах, рэкамендуе наведаць анлайн пляцоўку «Прадмовы».
Наладзіць такі фестываль па-за межамі Беларусі гэта, на думку Паўла Баркоўскага, вельмі складаная задача, якая патрабуе шмат лагістыкі.
слухайце аўдыё